CINEMASCOPE

Поры года / Времена года / Les Saisons

Les_Saisons
З 9 па 15 лютага 2017 у кінатэатры «Мір» праект Cinemascope прадстаўляе дакументальны фiльм «Поры года» (Les Saisons) рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкi» i «Акiяны».

У кінатэатры «Мір» фільм дэманструецца з беларускай агучкай. Пазакадравы тэкст у фiльме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура».

Уладзімір Трапянок — голас мінскага метро, якi знаёмы амаль кожнаму: менавiта ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.

Францыя, 2015, 97 мин.
Рэжысёры: Жак Пярэн i Жак Клюзо
Закадравы тэкст агучвае: Уладзімір Трапянок

Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымi лясамi, дзе непадзельна ўладарылi зубры, лiсы, ваўкi, ласi i аленi. Iх каралеўствам быў першабытны пушчанскі гушчар, якI сягаў праз увесь кантынент i сэрца якога знаходзiлася ў Белавежскай пушчы — цяпер, бадай, адзiным яго захаваным фрагменце. У гэтым поўным таямнiц лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай чалавечай рукой прыроды.

Фiльм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, распачаты дакументальнымi блакбасцерамi «Птушкi» i «Акiяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэлiктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу.

Захапляльныя здымкi жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робiць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кiнематаграфiчныя ўражаннi i надзвычайны адукацыйны досвед.

Фільм дэманструецца з беларускай агучкай.

Квіткі і расклад сеансаў http://kinominska.by/movie/1839
Кінатэатр «Мір», г. Мінск, вул. Казлова, 4а (ст. м. Пл. Перамогі)

Прэм’ера стужкі «Поры года» (Les Saisons / Времена года) адбудзецца 6 лютага на адкрыцці фестываля экалагічнага кіно «Планетарый» у кінатэатры «Піянер» (фільм будзе дэманстравацца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі).

Навіны Cinemascope у сацыяльных сетках: Facebook, Вконтакте